ФТА́ЛЕВЫ АНГІДРЫ́Д,

арганічнае рэчыва з групы араматычных злучэнняў; ангідрыд артафталевай к-ты, C6H4 (CO)2O.

Бясколерныя крышталі, tпл 131,6 °C, tкіп 284,5 °C, лёгка ўзганяецца. Раствараецца ў арган. растваральніках, гарачай вадой гідралізуецца ў артафталевую к-ту. Важны зыходны прадукт у вытв-сці розных вытворных фталевых кіслот. Кандэнсацыяй Ф.а. з феноламі атрымліваюць фарбавальнікі. Выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытв-сці алкідных смол, пластыфікатараў, інсектыцыдаў, лек. сродкаў (напр., фталазолу).

т. 16, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)